Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Бібліятэкі

Сельская бібліятэка аг. Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці вядзе свой летапіс з 1945 г., калі ў вёсцы з’явілася хата-чытальня. На пасаду бібліятэкара быў прызначаны Фёдар Ляхавец. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў Моталі было 3373 жыхары, працавала 7-гадовая школа (з 1949 г. — сярэдняя).

Гісторыя Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Янішчыц пачалася ў далёкім 1945 г. На жаль, дакументаў, якія б пацвярджалі дату заснавання бібліятэкі, не захавалася. Упершыню раённая бібліятэка згадваецца ў рашэнні выканкама Пінскага раённага Савета дэпутатаў працоўных ад 26 мая 1945 г. «Аб выкананні мясцовага бюджэту Пінскага раёна за I квартал 1945 года» (філіял Дзяржархіва Брэсцкай вобласці ў г. Пінску, ф. 382, оп. 1, д. 6, л. 97).

Барыс Маркавіч Сінягаў нарадзіўся ў 1914 г. у сяле Кахоўка Дняпроўскага павета Таўрычаўскай губерні (цяпер горад Херсонскай вобласці). Працаваў палітінспектарам Гомельскага абласнога аддзела народнай адукацыі.

Кніжная культура Беларусі налічвае шмат стагоддзяў развіцця, на працягу якіх былі створаны каштоўныя скарбы. З 1732 г. стараства ў Камянец-Літоўскім атрымала жонка канцлера ВКЛ Яна Сапегі Канстанцыя Сапега, якая пераехала разам са сваім кнігазборам (каля 740 назваў). Нашчадкам Канстанцыі быў яе брат Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька». Па яго волі ў 1757 г. бібліятэку Канстанцыі Сапегі перавезлі ў Нясвіж, а адтуль у 1772 г. яна перададзена бібліятэцы Расійскай акадэміі навук.

Звесткі аб існаванні грамадскай бібліятэкі ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці адносяцца да пачатку ХХ ст., яна праіснавала да жніўня 1915 г., калі ў сувязі з ваеннымі дзеяннямі Першай сусветнай вайны большасць насельніцтва была эвакуіравана ўглыб Расіі.

Андрэй Раманавіч Васілюк нарадзіўся 2 снежня 1888 г. у в. Здзітава Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер у межах г. Жабінка Брэсцкай вобласці). З дзяцінства хлопчык адрозніваўся дапытлівасцю, імкненнем да ведаў і кніг. Услед за Здізтаўскай пачатковай школай скончыў пачатковую школу павышанага тыпу ў мястэчку Супрасль Беластоцкага павета і Свіслацкую настаўніцкую семінарыю.

Пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкай акупацыі (1944) пачалі стварацца і бібліятэкі. Ляхавіцкая раённая бібліятэка была створана 3 студзеня 1945 г., размясцілася ў фае Дома культуры. Першымі яе загадчыкамі былі Алена Давыдаўна Мурзіч, Вольга Антонаўна Канопкіна. У чэрвені 1946 г. бібліятэку прыняла Марыя Пракопаўна Кухарава-Пінчук.

Брэсцкая абласная бібліятэка была адкрыта на падставе рашэння Брэсцкага аблвыканкама 27 студзеня 1940 г. Яе першым дырэктарам быў Барыс Маркавіч Сінягаў (1914–1941), які разам з дванаццацю штатнымі супрацоўнікамі правёў вялікую работу па адборы літаратуры з кніжных фондаў бібліятэк горада і камплектаванні ядра фонду кнігамі, атрыманымі з Гомельскай вобласці, РСФСР і іншых рэспублік СССР. На пачатак 1941 г. кніжны фонд установы складаў 35 000 экз.

Сельская бібліятэка аг. Тышкавічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці вядзе свой летапіс з 1949 г., калі ў вёсцы з’явілася хата-чытальня. Першым загадчыкам хаты-чытальні быў Мікалай Васільевіч Кандэрэшка, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1950 г. быў створаны кніжны фонд, тады ўжо было 100 пастаянных чытачоў. У першыя гады хата-чытальня месцілася ў прыватным доме.

Гісторыя бібліятэчнай справы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці звязана з гістарычным развіццём рэспублікі. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР у 1939 г. пачала працаваць Іванаўская раённая бібліятэка. Яна размяшчалася ў доме мясцовага святара. Першыя кнігі для бібліятэчнага фонду сабралі мясцовыя жыхары.

Старонка 1 з 2